КАЛАРЫТНА І З ІМПЭТАМ танцавалі сёння на АБЛАСНЫМ СЕМІНАРЫ-ПРАКТЫКУМЕ «Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца»

26.11.2025 г.

Майстар-класы па вывучэнні побытавага танца (“Карапет”, “Кацярынка”, “Ойра”, “Лысы”, “Падэспан”, “Полька-качан”, “Ночка”, “Каханачка”) прадставіў
Балабуеў Дзяніс Валер’евіч, загадчык Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” і народны фальклорны гурт “Жывіца”.

Танец не работа, хто не ўмее — сарамота! Таму на абласным семінары ў Гродне ўмелі ЎСЕ!