КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Смак, унесены ў спадчыну: як у Адэльску захоўваюць кулінарныя традыцыі

22.07.2026 г.

Традыцыйная рэгіянальная кухня аграгарадка Адэльск — гэта не проста сытныя стравы, а сапраўдны культурны скарб. Сярод лакальных кулінарных шэдэўраў асаблівае месца займае бульбяная кішка. Гэтая страва патрабуе не толькі майстэрства, але і ведання адмысловых сакрэтаў: ад нацёртай бульбы, скварак з цыбуляй да нюансаў выпякання.

Галоўная сіла нематэрыяльнай спадчыны — у людзях, якія яе берагуць.
Адным з галоўных захавальнікаў традыцыі ў Адэльску з’яўляецца мясцовая жыхарка Наталія Кавалькова. Каб унікальны рэцэпт не знік з часам, Наталія перадала свае веды і кулінарныя таямніцы пераемніку — мясцоваму жыхару Вадзіму Гняцецкаму. Дзякуючы такой пераемнасці пакаленняў, традыцыйная кухня Адэльска застаецца жывой, а смак гісторыі працягвае аб’ядноўваць людзей вакол аднаго стала.