21.05.2026 г.
У Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў прайшла сустрэча «Куфар памяці: гісторыя, загорнутая ў тканіну», на якую запрасілі вучняў сярэдняй школы імя Р.І. Шавякова г.п. Рось.
Дзеці даведаліся, што куфар — гэта не проста скрыня, а сапраўдны сямейны скарб: там захоўвалі і адзежу, і самыя каштоўныя рэчы.
Разглядалі традыцыйныя строі — жаночыя, мужчынскія, дзіцячыя — і даведаліся, з якіх тканін іх шылі, якія былі фасоны.
Зацікавілі маленькіх гасцей і старыя вясельныя фотакарткі, а таксама вышытыя ручнікі, дываны, сурвэткі (школьнікаў вельмі ўразіла, што кожны ўзор мае сваё значэнне: абараняць, дапамагаць, дарыць шчасце).
Цёплы інтэрактыўны ўрок дапамог навучэнцам больш зразумець, як жылі нашы продкі і наколькі багатая беларуская культура.


























