21.09.2026 г.
БРЕНДЫ ГРОДНЕНЩИНЫ
БРЕНДОВОЕ МЕРОПРИЯТИЕ ИВЬЕВСКОГО РАЙОНА
БУЛЬБАЧКА СМЯТАНАЎНА ЗАПРАШАЕ!
Жадаеце весела і смачна правесці выхадныя? Запрашаем усіх жыхароў і гасцей раёна на самае апетытнае свята гэтай восені – гастрафэст “Бульбачка Смятанаўна запрашае”!
Калі: 3 кастрычніка 2026 года
Час: пачатак у 15:00
Дзе: аграгарадок Лаздуны 1
Бульба – другі хлеб беларусаў
Вас чакае грандыёзны конкурс “Бульбачка — беларусачка”, дзе арганізацыі, фермеры і жыхары раёна зладзяць сапраўднае шоу:
— “Без панікі… смажым дранікі” – гарачы кулінарны батл! Хрусткія дранікі па сакрэтных рэцэптах будуць выпякаць на вашых вачах.
— “Бульбяная мода” – самае крэатыўнае і авангарднае дэфіле касцюмаў, натхнёных беларускім брэндам.
— “Араты ўдалец” – відовішчны конкурс сілы, спрыту і майстэрства чалавека працы.
— “Бульбяны волат” – лепшы гаспадар, які выгадаваў самую гіганцкую бульбу на Іўеўшчыне!
— “Бульба – наша смаката” – дэгустацыя традыцыйных і сучасных страў для сапраўдных гурманаў.
— Выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Карэлічскага і Іўеўскага раёнаў.
Прыязджайце ўсёй сям’ёй! Будзе якасна, каларытна, вельмі смачна і душэўна! Бульбачка Смятанаўна чакае вас!


























