Ліда падхоплівае фотачэлендж «Вясна ў традыцыях», прысвечаны Году беларускай жанчыны!

26.05.2026 г.

Лідчына — месца старажытных муроў і легенд, дзе роля жанчыны вызначала заснаванне роду, лёс і гісторыю нашай зямлі.

Працавітымі рукамі Лідскіх майстрых створаны вобразы
жанчын у традыцыйных народных строях.
Як і раней, жанчыны захоўваюць генетычны код пакаленняў, яго вопыт і духоўнасць, дораць свету
прывабнасць і каханне.

Глядзіце на іх з замілаваннем, ганарыцеся прыгажунямі Лідскага краю!

Усё пачынаецца з жанчыны
на зямлі.
Яе любві няма ніякіх межаў,
Ёй адгукаюцца лугі,
лясы, палі,
Любоў са старажытных
льецца вежаў…

Урачыста перадаём фотаэстафету «Вясна ў традыцыях» суседзям са Смаргоні.

ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»