«Матулін каравай»: у Свіслачы выбіраюць найлепшы дамашні хлеб!

15.06.2026 г.

Традыцыйна адной з самых душэўных і смачных падзей свята становіцца выстава-конкурс дамашняй выпечкі сярод аматараў «Матулін каравай»!

Сёлета тэма конкурсу вельмі паэтычная і глыбокая — «Жанчына ў народнай арнаментыцы». Нашы таленавітыя ўдзельнікі ствараюць сапраўдныя кулінарныя шэдэўры, якія адлюстроўваюць вобразы жанчын і ўпрыгожаны традыцыйнымі народнымі ўзорамі. У кожным вырабе — душа, любоў і павага да каранёў.

Сёлета за перамогу змагаюцца 28 пекараў са Слонімскага, Свіслацкага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зэльвенскага раёнаў і горада Гродна, а таксама госці з Брэсцкай вобласці!

Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы прадстаўлены ў дзвюх намінацыях:
«Традыцыйны каравай» — пірагі, караваі, булкі і пернікі, прыгатаваныя ў дамашніх умовах па старадаўніх рэцэптах, кожны з якіх мае сваю непаўторную гісторыю.
«Сучасны каравай» — крэатыўная кандытарская выпечка і цэлыя кампазіцыі, аб’яднаныя агульнай тэматыкай.