24.06.2026 г.
Ужо 27 чэрвеня ў межах свята «Купалле на Гальшанскім замку» вас чакае сустрэча з яркім і самабытным калектывам — музычным тэатрам «Рада» (г. Гродна).
Артысты падораць гледачам незабыўнае падарожжа ў свет беларускай культуры, народных традыцый, музыкі і танца. Яркія касцюмы, жывыя эмоцыі і асаблівая атмасфера дапамогуць кожнаму адчуць сапраўдны дух Купалля.
Пачатак выступлення калектыву — 20:00
Прыходзьце ўсёй сям’ёй, каб стаць часткай самай чароўнай летняй ночы ў сценах легендарнага Гальшанскага замка!
27 чэрвеня 2026 г.
Гальшанскі замак
«Купалле на Гальшанскім замку»


























