Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы

20.02.2026 г.

Навучэнцы гімназіі N1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага наведалі Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Ва ўстанове са шматгадовай гісторыяй юным гасцям прапанавалі цікавае падарожжа ў краіну інсітнага жывапісу, драўлянай скульптуры і тканых габеленаў, выкананых у складанай тэхніцы аднабакова перабору.
Кожны жадаючы паспрабаваў сябе ў ролі экскурсавода, папрацаваў за вертыкальным ткацкім станком і зрабіў памятны здымак у фотазоне, прысвечанай Году беларускай жанчыны.
Метадычны цэнтр гасцінна запрашае ўсіх, хто цікавіцца традыцыямі, рамёствамі, мастацтвам, мовай і шчыра шануе РОДНАЕ, СВАЁ!

Тэлефон для даведак: +375336558758