СПАДЧЫНА – НАШ ГОНАР І БАГАЦЦЕ

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый найменне “НАРОДНЫ” прысвоена фальклорнаму танцавальнаму калектыву “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
«Падыспань”, “Дзеўка ў сенях”, “На рэчаньку”, “Каханачка”, “Лысы”, “Вальс”, “Полька мясцовая”, “Тудараўская”, “Лядкаўская” і “Загорская” кадрылі – рэпертуар калектыву з амаль 60-гадовай гісторыяй складаюць самабытныя танцы, якія нязменна зрываюць апладысменты гледачоў.
На іх хочацца дзівіцца, захапляцца іх рухамі і талентам, неверагоднымі касцюмамі і шчырымі ўсмешкамі. Да іх хочацца далучыцца!
Прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў пад кіраўніцтвам Юліі Шахрай паспяхова захоўваюць спадчыну продкаў, аднаўляюць мясцовыя танцавальныя традыцыі, узбагачаюць культурнае жыццё свайго раёна і ўсёй вобласці.
ВІНШУЕМ АД ДУШЫ! Захоўвайце і памнажайце творчыя дасягненні і здабыткі нашай роднай зямлі!