НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА

27.03.2026 г.

26 сакавіка ў г.Мінск пад час адкрыцця выстаўкі «Велікодныя матывы» адбылася прэзентацыя кнігі «Беларуская пісанка і яе свет: майстры і традыцыі».
Сааўтарам раздзела пра традыцыі Вялікадня на Гродзеншчыне стала Наталля Рамановіч, намеснік дырэктара Гродзенскага АМЦНТ.
Асноўныя тэмы, якія раскрываюцца ў кнізе пра традыцыі Панямоння:
Майстры і носьбіты: захавальнікі традыцыі і іх пераемнікі.
Этнаграфічныя альбомы: зборнікі фатаграфій калекцый пісанак.
Рэгіянальныя традыцыі: апісанне традыцыйных абрадаў, якія праводзіліся на Панямонні і сучасныя святы, аповяд пра музей Пісанкі.
Кніга дапамагае зразумець, што пісанка — гэта не проста дэкор, а «пасланне, напісанае воскам», якое звязвае сучаснасць з традыцыямі продкаў.