Студзень вось-вось складзе паўнамоцтвы. Быў Новы год і Каляды, Ваохрышча з маразамі і шмат іншых цікавых творчых сустрэч!
‼️Хутка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў аг. Строчыцы, што пад Мінскам, распачнецца цыкл мерапрыемстваў, якія папулярызуюць элементы нематэрыяльнай спадчыны Гродзеншчыны!
👍Жадаеце адправіцца на экскурсію, але не ведаеце куды? Не можаце вызначыцца з датай?
✅Прапануем Вам цёплую сустрэчу з людзьмі, якія ладзяць батлейку. 📆24 лютага тут пройдзе Дзень батлейкі, дзе вы даведаецеся пра традыцыі бытавання народнага лялечнага тэатра «Мірская батлейка».
Больш падрабязная інфармацыя па мерапрыемствах — у будучых пастах.































