03.03.2026 г.
Да гэтага свята далучаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Нашых наведвальнікаў мы зможам парадаваць выстаўкай, якая будзе экспанавацца ў фае Новага замка.
На выстаўцы прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі шклозавода “Нёман” (г.Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) з музейнай калекцыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Сярод экспанатаў можна ўбачыць дэкаратыўную кампазіцыю “Дзьмухаўцы” Сідарэвіч Г.М., дэкаратыўны набор з кветкамі Шэціка С.І., плады граната з кампазіцыі “Колер граната” Ткачовай А.В., аўтарская работа “Ружы” і туалетны набор вядомай мастачкі Мягковай Л.М.
Выстаўка будзе дзейнічаць з 3 па 13 сакавіка (з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны).




























