24.07.2026 г.
Паважаныя майстры і ўсе, хто любіць беларускія традыцыі!
У рамках свята «Ганненскі кірмаш» адбудзецца сутыкненне таланту і мастацтва — адкрыты конкурс-пленэр «Саламяны цуд»!
Запрашаем Вас паказаць сваё майстэрства і ўнесці свой ўклад у жывую гісторыю нашага пасёлка.
Конкурс будзе праводзіцца па двум намінацыям:
«Лепшы хатні сувенір». Прадстаўляецца адна конкурсная хатняя работа — саламяны конь— сімвал «Ганненскага кірмашу».
«Лепшы конкурсны выраб». Спецыяльная намінацыя, прысвечаная Году беларускай жанчыны🇧🇾. У дзень свята трэба будзе стварыць «Саламяны вянок».
Чакаем Вас:
Дата: 22.08.2026
Месца: г. п. Зэльва (цэнтральны сквер)
Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу размешчана на сайце ДУК «Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».


























