17.02.2026 г.
Святкаванне традыцыйна ладзіцца за восем тыдняў да Вялікадня.
Кожны з дзён мае сваё значэнне.
Панядзелак — «Сустрэча»: пачынаюцца кірмашы, для гулянняў рыхтуюць спецыяльныя месцы, вырабляецца чучала Масленіцы.
Аўторак — «Зайгрыш»: людзі ходзяць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак, а незамужнія дзяўчаты варожаць.
Серада — «Ласуха»: да цешчы на бліны завітваюць зяці.
Гэтыя тры дні называюцца Вузкай Масленіцай.
А вось з чацвярга — Шырокая Масленіца.
Чацвер — «Шырокі чацвер»: пякуць і ядуць бліны, танчаць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных баях.
Пятніца — «Цешчыны вячоркі»: маладыя запрашаюць у госці бацькоў нявесты.
Субота — «Залвіцыны вячоркі»: нявесткі клічуць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.
Нядзеля — «Праводзіны»: чучала Масленіцы водзяць па вёсцы, а з заходам сонца спальваюць на вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго (Даравальная нядзеля).





























