На Аўгустоўскім канале распачаўся сапраўдны гастранамічны фэст!

09.06.2026 г.

У рамках Абласнога фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» пляцоўка «Бульбашок» ператварылася ў рай аматараў беларускай кухні.
Гаспадыні з філіяла «Ваверскі Дом культуры»
(ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці») частавалі ўсіх аўтэнтычнымі вясельнымі дзярунамі з цёртай бульбы — смачна, духмяна і па-роднаму цяпло. 
А для тых, хто хацеў яшчэ больш — працавала выстаўка «Вясельны каравай», дзе можна было паспрабаваць сапраўдны вясельны каравай і класічнае вясельнае печыва.

Смакі, традыцыі і народнае майстэрства — усё гэта зрабіла свята на Аўгустоўскім канале незабыўным.


ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Дзякуем гаспадыням і ўсім удзельнікам!