22.04.2026 г.
Метадысты ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” прыступілі да працы над стварэннем унікальнай вясельнай фотавыставы пад назвай «Ад продкаў – нашчадкам». Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў чэрвені 2026 года ў аг. Залессе, у рамках рэгіянальнага фэстывалю інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу як хачу».
Запрашаем усіх жыхароў Смаргоні прыняць удзел у стварэнні нашай выставы. Калі вы хочаце, каб ваша сямейная гісторыя знайшла адлюстраванне ў экспазіцыі, мы будзем рады прыняць вашы вясельныя фатаграфіі. Такім чынам, вы зможаце ўнесці свой уклад у захаванне гісторыі нашага раёна. Асабліва цікавяць вясельныя фотаздымкі пэўнага перяду з 1900-1990-ых гг.
Тэлефон для сувязі: 80159237314.


























