11.07.2026 г.
Час галоўнага свята краіны ўжо на парозе. Александрыя зноў расчыніла свае гасцінныя абдымкі для сяброў з усіх куткоў!
Сёлета, як і штогод, неверагодна душэўная творчая дэлегацыя з Гродзенскай вобласці прывезла на свята з сабой жывую народную музыку, старажытныя традыцыі і сапраўднае панямонскае цяпло. Вас чакаюць:
— Запальныя рытмы і песні ;
— Дзіўныя рамёствы і творчыя сустрэчы;
— Унікальныя майстар-класы ад лепшых майстроў Панямоння.
Але самае чароўнае месца вечара — спецыяльна прыгатаваная лакацыя па пляценню купальскіх вянкоў.
Рыхтуйце самыя яркія ўборы, добры настрой, клічце блізкіх і ай-да да нас на пляцоўку!


























