10.12.2025 г.
Вядома, што Дзятлаўшчына ўжо даўно стала цэнтрам бальнай культуры Гродзенскай вобласці. А калі быць дакланымі, то першы баль адбыўся ў г.п.Наваельня. Родапачынальнікамі гэтага цудоўнага “цячэння” былі работнікі Наваельнянскага дома культуры пад кіраўніцтвам А.Кардаша.
Антоній Тызенгаўз нарадзіўся ў Наваельні. Калісьці тут знаходзіўся яго палац, знішчаны ў час рэвалюцыі, і па звесткам старажылаў “быў ён вельмі прыгожы, усе пакоі аздобленыя венецыянскімі люстэркамі”. Аднак важна не гэта, а што знакаміты зямляк шмат зрабіў для Гарадзенскага краю. Ён развіваў прамысловасць, будаваў прадпрыемствы, укараняў культуру, стварыў тэатр, ладзіў балі. Мінулі стагоддзі, а памяць пра гэтага дастойнага чалавека жыве.
Наваельня славіцца і майстар-класамі па ганчарству ад мастака-кераміста Анатоля Кардаша.
А ці ведалі Вы, што г.п.Наваельня мае свой смачны брэнд “наваельнянскі пернік”, ды не абы які, а з сасновай ігліцай. Пасёлак размяшчаецца ў лесе – таму і пернік з ізюмінкай.
Захавальніца мясцовага рэцэпту перніка Мар’яна Ажэхоўская дабаўляе туды і карыцу, чорны перац, імбір, а начынне перніка з тыквы. Акрамя таго, яна часты госць і ўдзельніца раенных і абласных святаў, на якія яны гатуе дамашні хлеб на заквасцы.
Так што, калі жадаеце здзівіць гасцей незвычайным дэсертам ці парадаваць сябе новым густам, паспрабуйце прыгатаваць пернік з хваёвай ігліцай. А за рэцэптам у Наваельню Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта смачна, карысна і арыгінальна!
У планах работнікаў культуры з Наваельні, акрамя унікальнай карціннай галерэі мясцовых мастакоў, якая ўжо здзіўляе наведвальнікаў, стварыць цікавую культурную прастору з цікавымі музейнымі экспанатамі, ў тым ліку па гісторыі бальнага мастацтва, прыгожым гліняным посудам, правядзеннем майстар-класаў па прыгатаванню пернікаў з ігліцай і дэгустацыя хатняга хлеба на заквасцы.
Гэта і будзе КУЛЬТУРНЫМ КОДАМ жыхароў наваельнянскага краю.































