ПОРАЗАВА ЧАКАЕ!

23.07.2026 г.

1 ЖНІЎНЯ гарадскі пасёлак Поразава запрашае на Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню».

У самым сэрцы нашай Гродзеншчыны мы адродзім традыцыі продкаў — акунёмся ў атмасферу старажытнасці, дакранёмся да жывой гісторыі і адкрыем для сябе магію керамікі.

Лакацыя: парк гарадскога пасёлка Поразава.

Час: 17:00

Што будзе?

Бітва ганчароў — сапраўднае шоу майстроў з усёй Гродзеншчыны. Хто лепш справіцца з гліной пад музыку агню?

Пляцоўка «Пад гармонIк весялей» — жывая музыка, народныя танцы і бясконцая энергетыка беларускай вечарыны.

Дзіцячая пенная вечарынка — самае асвяжальнае і шумнае шоЎ дня для вашых малых!

Інтэрактывы для дарослых — паспрабуйце сябе ў ролі майстра.

Музей ганчара пад адкрытым небам і кірмаш — унікальныя вырабы мясцовых умельцаў, якія можна будзе забраць з сабой як памяць пра гэты вечар.

Гастранамічны сюрпрыз — дэгустацыя знакамітай поразаўскай банкухі. Сакрэтны рэцэпт, смак якога непаўторны!

Едзем усе ў Поразава Свіслаччына чакай