05.04.2026 г.
КРАЯЗНАЎСТВА ПРАЗ КАСЦЁЛЫ.
Запрашаем у захапляльнае падарожжа па гістарычных мясцінах Іўеўшчыны і Воранаўшчыны !
19.04.2026 (нядзеля)
Выезд з Мінска — 9:30
Вяртанне ≈20:00
У праграме наведванне старадаўніх сядзібаў і храмаў, маляўнічыя краявіды, гісторыі кахання і знаёмства з фартыфікацыямі Новага часу.
Пачнём з вёскі Суботнікі, пазнаёмімся з неагатычным касцёлам Св. Уладзіслава, дзе месціцца сямейная пахавальныя Умястоўскіх.
Побач — сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўі, даведаемся пра лёс выбітнага роду.
Далей — руіны ў Геранёнах, адзін з першых каменных замкаў на тэрыторыі Беларусі, яго фрагментам больш за 500 гадоў.
Потым — фартыфікацыі ў Гайцюнішках, там брутальны дом-крэпасць Нонхартаў.
Завяршым экскурсію ў віктарыянскай сядзібе Путкамераў у Больценіках, узгадаем гісторыю кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі.
Бярэм з сабой ежу і пашпарты.
Кошт -145р (у яго ўваходзяць экскурсіі)
+375292524458
Просім зарэгістравацца
taplink.cc/lektoriumfreski


























