19.10.2026 г.
Банкуха — кулінарны брэнд Свіслачы, які некалькі гадоў таму быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Сёння гатаваць гэты ласунак умеюць 4 жыхаркі Поразава — носьбіткі і пераемніцы традыцыі
Салодкі пірог гатаваўся на буйныя святы, сярод якіх, вядома, былі і вяселлі. Якраз сёння жыхары Поразава сабраліся разам, каб успомніць свае лакальныя традыцыі падчас рэканструкцыі вясельных абрадаў, а таксама паспаборнічаць у кулінарных конкурсах




























