Выступленне народнага фальклорнага гурта “Жывіца”

22.10.2025

Сёння ў канцэртнай зале ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” адбылася значная падзея – выступленне народнага фальклорнага гурта “Жывіца”, якія ўзначальваюць штодзённа цікавы шлях збору і захавання нашых нацыянальных каштоўнасцей.
Гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці ДУК «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр») прадставiў цікавую праграму  для прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Выканаўшы шырокі спектр беларускіх народных песень і танцаў, якія былі сабраны ў ходзе экспедыцыйна-даследчай працы ў розных раёнах Гродзенскай вобласці, гурт паказаў высокі ўзровень таленту і майстэрства. Творчыя вынікі гэтай справы ацэньваліся спецыяльнай камісіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі.
Аднак самой важнаю часткай падзеі стала сама музыка, якая напоўнена духам народа і старажытнай традыцыяй нашага краю.