СТАГОДДЗІ, ЗНІТАВАНЫЯ Ў ПАГАРОДЗЕНСКІЯ ЎЗОРЫ

14/01/2026

Найменне “ЎЗОРНЫ” прысвоена студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пагародзенская школа ткацтва” філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Вырабы, вытканыя на кроснах, па наш час захоўваюцца і выкарыстоўваюцца многімі сем’ямі Воранаўскага раёна, але як хатняе рамяство іх стварэнне практыкуецца менавіта майстрамі Пагародна.

У вытокаў заснавання школы стаяла народны майстар С.В.Міхна (1932-2022), якая далучыла да традыцыі больш за 10 пераемнікаў, сярод якіх – Анжэла Ладыш, сённяшні кіраўнік студыі і ўжо таксама ўладальніца ганаровага статусу народнага майстра Беларусі.
“Традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу шматколерных посцілак і дываноў у аг. Пагародна Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці” ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Годны працяг традыцыі і яе актыўнае развіццё – у надзейных руках маладых пераемнікаў!
ШЧЫРА ВІНШУЕМ!