СТАТУС НАРОДНАГА МАЙСТРА АТРЫМАЛІ АДРАЗУ 7 МАЙСТРОЎ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

23.12.2025 г.

«Калейдаскоп талентаў нашых мастакоў і майстроў яскрава ззяе і пераліваецца на небасхіле народнай культуры. Традыцыйнымі і сучаснымі народнымі рамёствамі ў вобласці займаюцца сотні ўмельцаў, а ўжо 39 (!) з іх удастоены статусу народнага майстра.»

Рашэнне было прынята сёння, 23 снежня, на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкiх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

  • Мікалай ЯРАЦ (разьба па дрэве), г.Масты
  • Андрэй ЦЮМЕНЕЎ (кавальства), г. Гродна
  • Анжэла ЛАДЫШ (ткацтва), аг. Пагародна Воранаўскага раёна
  • Дар’я ШАФАК (выцінанка), г.Ліда
  • Ніна КЕНЬКО (ткацтва), г. Смаргонь
  • Ірына ФУНТ (саломапляценне), г. Свіслач
  • Ірына СМІРНОВА (саломапляценне), г. Іўе

ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю!