ТАНЕЦ І ЯГО РОЛЯ Ў БЕЛАРУСКІХ АБРАДАХ І СВЯТАХ

26.11.2025 г.

Шчалканогава Наталля Мікалаеўна, кіраўнік народнага фальклорнага гурта “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” раскрыла цікавую і актуальную тэму на абласным семінары-практыкуме па побытавых танцах у Гродзенскім АМЦНТ.

«Спецыфіка народнай харэаграфічнай традыцыі кожнага рэгіёна або лакальнага арэала Беларусі мае непаўторную асаблівасць, якая праяўляецца ў разнастайнасці форм бытавання ў абрадавай практыцы.»
Актуальная тэма выклікала жывую цікавасць аўдыторыі.