08.01.2026 г.
6 і 7 студзеня 2026 года ў аграгарадках Ліпнішкі і Трабы прайшоў традыцыйны абрад калядавання “Тры Каралі”. Жыхары з вялікай ахвотай далучаліся да святкавання, удзельнічалі ў абрадавых дзеяннях, перадаючы праз народную творчасць цеплыню і радасць адзін аднаму.
Калядоўшчыкі ў касцюмах з песнямі і віншаваннямі абышлі ўсе двары, нясучы святочны настрой і пажаданні здароўя, дабрабыту і шчасця на новы год. У гэтых імпрэзах зліваліся традыцыі і сучаснасць, а мясцовыя жыхары з цікавасцю і захапленнем пазнаёміліся з народным фальклорам, адчуваючы сувязь пакаленняў і багацце беларускай культуры.

Абрад “Тры Каралі” стаў яркім падарункам для вёсак, напоўніўшы зімовыя дні святлом, музыкай і ўсмешкамі. Традыцыі калядавання яшчэ раз паказалі сваю незаменнасць у захаванні культурнай спадчыны і стварэнні сапраўднага святочнага настрою.


























