Тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці «Палітра майстэрства»

09.03.2026 г.

16 — 21 сакавіка, 2026 года ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» пройдзе тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці «Палітра майстэрства». Яго мэта – знаёмства і пазнанне некаторых відаў традыцыйнай і сучаснай рамеснай дзейнасці.

Запрашаем на майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву: саломапляценню, пляценню стужкамі, кераміцы, валянню воўны, ткацтву.

Удзел у майстар-класах бясплатны
(абавязковы папярэдні запіс)

Даты правядзення: 16 — 21 сакавіка, 2026 года
Час: 14:00 і 17:00 гадзін
Адрас: Цэнтры рамёстваў «Спадчына», вул. Рэйманта, 12
Дадатковая інфармацыя і запіс на майстар-класы па тэлефонах: 68-38-20, 68-38-21, +375 (29) 242-08-18