16.03.2026 г.
Загадчык аддела бібліятэчнага маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы Тэрэса Чайко наведала Занальны дзяржаўны архіў у г. Ліда з аглядам літаратуры «Жанчыны ў гісторыі Беларусі».
Як паведамилі рэдакцыі «К» у бібліятэцы, увазе прысутных былі прадстаўлены гісторыка-дакументальныя выданні і творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя жанчынам, якія на працягу шматвяковай гісторыі пакінулі значны след на зямлі, а асабліва — удзельніцам Вялікай Айчынай вайны.
Сярод выданняў вялікую цікавасць выклікалі кніга «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» з серыі «Партызанскі архіў», хроніка «Газетные строки читая сердцем. 1945», творы беларускіх пісьменнікаў.


























