29.05.2026 г.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Лялечкі» Абухаўскага цэнтра культулы бліскуча пацвердзіў сваё ганаровае званне!
Спецыяльная камісія адзначыла, што калектыў з’яўляецца ўнікальнай з’явай у харэаграфічным мастацтве Прынямоння. Творчы тандэм Надзеі Урукінай і Таццяны Андрушэўскай працягвае здзіўляць глыбінёй пастановак і бездакорнай тэхнікай выканання.
«Лялечкі» — гэта гонар, гэта натхненне, гэта знак якасці беларускай культуры!
Віншуем з поспехам!


























