УРАЧЫСТЫ АКОРД ТВОРЧАСЦІ І МУДРАСЦІ: ФЕСТЫВАЛЬ «НЕ СТАРЭЮЦЬ ДУШОЙ ВЕТЭРАНЫ» АДКРЫЎСЯ Ў ІЎІ!

21.03.2026 г.

Сёння гасцінная Іўеўская зямля ператварылася ў сапраўдную сталіцу народнай творчасці! Менавіта тут адбылося велічнае адкрыццё XXIX абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў, які з’яўляецца сімвалам нязгаснай энергіі і вернасці нашым караням!

Далі старт гэтаму маштабнаму фестывалю паважаныя госці:

Сняжана Віктараўна КУРАТЧЫК — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;
Валянціна Станіславаўна ФІЛОН — старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў.

Падчас урачыстай цырымоніі было адзначана, што гэты фестываль — сапраўдны гімн жыццю, які даказвае: для сапраўднага таленту, патрыятызму і мастацтва не існуе ўзросту!

Што адбываецца зараз?
На сцэне пануе магія народнай песні! Хор за хорам, ансамбль за ансамблем дораць нам сваю душу і майстэрства. Асаблівы гонар — нашы даўгажыхары (85+ гадоў), якія сёння з’яўляюцца героямі свята!