У беларускай лялькі няма выпадковых дэталяў. Кожная нешта азначае

30.06.2026 г.

Майстар Ашмянскага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Вольга Кавалеўская больш за паўгода стварала аўтарскую выставу «Кола свят».

Дванаццаць народных свят, дванаццаць пар лялек — і дванаццаць гісторый, расказаных мовай традыцыйнага беларускага строю.

А яшчэ ў руплівіцы ёсць лялька «Берагіня». Яна сімвалізуе маці — захавальніцу роду. Побач з ёй — пяць маленькіх лялек, якія ўвасабляюць жыццёвы шлях жанчыны: ад дзяцінства да сталасці.

Гэта гісторыя пра пераемнасць пакаленняў, сямейныя каштоўнасці і сувязь з роднай зямлёй.

У відэа сама майстрыха расказвае пра сваю працу, сімволіку лялек і сэнсы, якія яна ўкладала ў кожны вобраз.