13.12.2025 г.
Мерапрыемства арганізаваў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага РЦКіНТ.
У семінары прынялі ўдзел работнікі клубных устаноў, майстры і ўдзельнікі клуба майстроў «Натхненне» аддзела рамёстваў, носьбіты і пераемнікі кулінарных традыцый раёна.
«Яны падрабязна расказалі пра рэцэптуры, тэхналогіі падрыхтоўкі і маленькія сакрэты, якія робяць дранікі сапраўды смачнымі і духмянымі.»
Удзельнікі пазнаёміліся з рознымі варыянтамі інгрэдыентаў, спосабамі нарэзкі і выпякання, даведаліся пра правільную кансістэнцыю цеста і ідэальную ступень падсмажвання.
Пасля выступленняў усё прысутныя мелі магчымасць прадэгуставаць дранікі і падзяліцца ўражаннямі.































