У 2026 годзе УПЕРШЫНЮ фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» набыў статус АБЛАСНОГА!

11.08.2026 г.

Гэта не проста новая ступень ў іерархіі культурных падзей, якая прыносіць арганізатарам прэстыж і публічнае прызнанне. Гэта перш за ўсё кардынальны пераход ад ініцыятывы лакальнай супольнасці да інструмента рэгіянальнай культурнай палітыкі.
ТАМУ  конкурс майстроў па ганчарстве і кераміцы набыў спецыяльныя намінацыі.
Віншуем ПЕРАМОЖЦАЎ спецыяльных намінацый:
Ірына Дзерачынік (Зельвенскі раён) — “за глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы”.
Таццяна Рублеўская (Гродзенскі раён) — “за арыгінальнасць кампазіцыйнага рашэння”. 
Святлана Круглаполава (г.Гродна) — “за пераемнасць народных традыцый”. 
Уладзімір Сасноўскі (г.п.Івянец) — “за крэатыўнае мастацкае мысленне”.
Вольга Палонская (Астравецкі раён) — “за інтэрпрэтацыю народных традыцый у творчасці”.
Радасна, што з кожным годам Крэва замацоўваецца ў свядомасці жыхароў усёй вобласці як сталіца беларускай керамікі.