25.08.2026 г.
Адказ атрымалі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту:
- Архітэктурай драўляных касцёлаў;
- Традыцыйнымі хатамі са стрэхамі з «залобкам» і «прычолкам»;
- А таксама цікавымі гаспадарчымі пабудовамі: свіронкамі і лямусамі з адмысловымі галерэямі на галоўным фасадзе.
Падчас працы рабочай групы музея ў канцы 1970-х — 1980-х была зроблена ўнікальная знаходка: у вёсцы Падбалоцце (Зэльвенскі раён) даследчыкі зафіксавалі і абмерылі рэдкую хату са страхой «на сохах».
— Гэта вельмі старажытны спосаб уладкавання даху, пры якім асноўнымі апорнымі элементамі каркаса страхі выступаюць магутныя дубовыя слупы. Яны ўкапваліся прама ў зямлю ўздоўж падоўжнай восі будынка, — распавялі ва ўстанове.


























