ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМ Беларуская душа ў Кітаі

20.05.2026 г.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Ірына Шавельская прадстаўляе нашу краіну на міжнародным мерапрыемстве «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок у Кітаі» (горад Наньтунь).
Беларуская культура, народныя традыцыі і рамеснае мастацтва прадстаўлены замежнай аўдыторыі праз аўтарскія работы майстра, а таксама майстар-класы па саломапляценню, якія выклікаюць шчырую цікавасць і захапленне гасцей фестывалю.