Якія яны — “скарбы” маладога калекцыянера?

03.02.2026 г.

У Іўеўскім музеi пачала дзейнічаць не зусім “класічная” выстава.
Вучань 8-га класа Іўеўскай сярэдняй школы Драгун Павел прадставіў сваю разнастайную калекцыю, якая ўключае розныя напрамкі: нумізматыку, фалерыстыку, прадметы побыту і многае іншае. Павел не проста збірае прадметы, якія яго цікавяць, але вывучае гісторыю, звязаную з імі. Асаблівая любоў у яго да савецкага часу, з якога родам яго родныя. Дзякуючы свайму захапленню ён даведаўся цікавыя факты не толькі пра сваю сям’ю, але і пра гісторыю краіны ў цэлым у пэўны перыяд яе развіцця.
Юны калекцыянер – вельмі захоплены чалавек, які заўсёды знаходзіць час для любімых заняткаў і пастаянна імкнецца да нечага большага.