23.04.2026 г.
Абласная выстаўка-конкурс “КАЗКІ І ПАДАННІ МАЙГО КРАЮ” аб’яднала СЁННЯ ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці майстроў, удзельнікаў гурткоў, вучняў мастацкіх школ і школ мастацтваў з усёй Гродзеншчыны.
Пекар Анастасія Юр’еўна, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, у прывітальным слове адзначыла багацце ідэй і крэатыў удзельнікаў.
Хільмончык Кацярына Васільеўна, дырэктар Гродзенскага АМЦНТ, падкрэсліла, што наша вусная народная творчасць — гэта скарб.
Кожны наведвальнік трапіў у вір магіі, створаны з дапамогай фарбаў, паперы, дрэва, бісеру, гліны, саломкі, лямцу, тэкстылю і бязмежнай фантазіі.
Настроіцца на магічную хвалю дапамаглі ўдзельнікі народнага лялечнага тэатра “Батлейка” з г. Ліды і народнага тэатра “Гарадзенская надзея” з г.Гродна.
КАЗАЧНЫЯ ПЕРСАНАЖЫ ДА 31 МАЯ “пасяліліся” па адрасе: вул. Савецкая, 8.
+375336558758
НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!






























