16 лістапада — Дзень беларускай лялькі!

16.11.2025 г.

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» актыўна праводзяць майстар-класы, саздаюць асабістыя, унікальныя лялькі і калекцыі ў розных тэхніках выканання: кераміка — Алены Свідерскай, роспіс — Дзіны Пешкавай, тэкстыльныя лялькі- Валянціны Сільвановіч і Марыны Андрушкевіч і тэкстыльныя лялькі Алены Астравух.

Лялькі рэалізуюцца ў сувенірнай краме аддзела рамёстваў, таксама асабістыя калекцыі з’яўляюцца выставачным фондам нашай установы.
Таксама лялькі з саломы вырабляюць майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Дар’я Шафак і Марыя Шылкоўская.
Майстры актыўна ўдзельнічаць у працэсе на вучэння дзяцей вырабу лялькі з саломы.

Лялька, якая зробленая сваімі рукамі перадае цяплыню душы і сэрца, добрыя думкі. Зберагаем традыцыі з любоўю да Радзімы!