19-21 чэрвеня ў Акцябрскім адбудзецца ХІІІ рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня».

06.04.2026 г.

Ізноў Акцябрскі раён Гомельскай вобласці стане сталіцай народнай творчасці нашай краіны. Жыхары і госці Акцябршчыны будуць сведкамі яскравых канцэртаў, народных конкурсаў, цікавых выстаў і імпрэз.

Фестываль праводзіцца з мэтай падтрымкі народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, захавання традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры.

Адметная яго рыса — арыентаванасць на захаванне самабытнай народнай творчасці праз перадачу моладзі ведаў аб гісторыі беларускай і славянскай культур.