Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
Асноўныя накірункі творчай дзейнасці ўстановы: саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, адраджэнне беларускай лялькі, выцінанка, ткацтва, карункапляценне, вязанне. Іўеўскія майстры ўваходзяць у склад клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца”, які працуе з 2013 года. Майстры навучаюць усіх жадаючых як традыцыйным рамёствам, так і сучасным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: бісерапляценню, лепцы з цеста, пэчворку, фларыстыцы, пляценню з папяровых трубачках і інш.
У аддзеле сабрана і рэгулярна папаўняецца калекцыя вышытых ручнікоў, рэплік традыцыйнага мясцовага адзення: касцюмаў з дэкарыраваннем саломкай і вырабаў з саломы, а таксама ляляк у нацыянальным строі, тканых паясоў, карункаў. З 2017 года ў аг. Геранёны на базе аддзела працуе музейная экспазіцыя па саломапляценні “Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць”. Наведвальнікам прадстаўлены калекцыі ўнікальных вырабаў: музычныя інструменты, малыя архітэктурныя формы, кветкі, пано, кошыкі, лялькі, абярэгі. Музейныя экспазіцыі па саломапляценні ў аг. Дайліды і аг. Геранёны ўключаны ў турыстычныя маршруты прамысловага турызму Іўеўшчыны. Пачэснымі носьбітамі традыцый на Іўеўшчыне з’яўляюцца: “Чалавек года Гродзенскай вобласці” – Ю.Э. Старасціна, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці В.П. Чурэйна і І.Р. Смірнова; Т.В. Рынгель.
З 2020 года рэалізуецца раённы інтэрнэт-праект “Золата роднага краю”, у рамках якога ствараюцца відэаролікі з майстар-класамі ад майстроў Іўеўшчыны. З 2022 года ў раёне дзейнічае грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення.
Кантактная інфармацыя: https://rdkivie.by/otdel-remesel-i-tradiczionnoj-kultur/



































