Шылкоўская Марыя Мікалаеўна (г. Ліда. Ткацтва, карункапляценне)
Шылкоўскай М.М. (1982 г.н.) – таленавіты майстар па ткацтву і карункапляценні з г. Ліды Гродзенскай вобласці. З 2004 года працуе ў раённым доме рамёстваў, дзе пачала знаёміцца з традыцыйнай культурай Лідскага краю, асаблівую ўвагу надавала карункапляценню, якому навучылася яшчэ ў школьныя гады.
На сучасным этапе Марыя Шылкоўская працуе майстрам аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, з’яўляецца пераемнікам ткацкага майстэрства ад народнага майстра Валянціны Сільвановіч – носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”, які ў 2018 годзе быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Сёння Марыя Мікалаеўна валодае рознымі відамі двух-, чатырох- і пяцінітовага ткацтва. Яна стварыла калекцыю ручнікоў белаўзорыстага ткацтва Панямоння, дакладна паўтарыўшы аўтэнтычныя ўзоры. На ліку Марыі Шылкоўскай яшчэ адна калекцыя – “зубы” – баваўняныя парныя карункі, якімі афармляюць ніжні край ручніка. Больш за 15 варыянтаў узораў прадстаўлены ў гістарычным разрэзе часу ад моманту іх распаўсюджвання на тэрыторыі рэгіёна Панямоння да затухання папулярнасці ў 1970-х гг. Запазычаныя ўзоры з даследванных ручнікоў Лідскага раёна і ўсёй Гродзенскай вобласці пачатку і сярэдзіны ХХ ст. складаюць аўтарскі метадычны зборнік па карункапляценні. На аснове даследчай дзейнасці Марыі Мікалаеўны адноўленыя “зубы” з характэрнай адметнасцю вёсак Лідчыны сталі часткай культурна-асветніцкага праекта “Збляны – калыска традыцыйнай культуры Лідчыны”






































