ЯРАЦ МІКАЛАЙ ВЯЧАСЛАВАВІЧ (Г.МАСТЫ. РАЗЬБА ПА ДРЭВЕ)

Ярац Мікалай Вячаслававіч нарадзіўся ў вёсцы Самуйлавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і, дзе бацька меў прыхільнасць да разьбы па дрэве. Творчая дзейнасць Мікалая Вячаслававіча пачалася з дзяцінства, з наведвання гуртка “Мастацкая апрацоўка драўніны” пад кіраўніцтвам Ярца Вячаслава Захаравіча (бацька майстра). Менавіта ён заклаў у сына любоў да творчасці і апрацоўкі дрэва.

Работы майстра добра вядомыя многім не толькі на Мастоўшчыне, але і далёка за яе межамі. Ярац М.В. – пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, на якіх можна не толькі палюбавацца прыгажосцю вырабаў з дрэва, але і павучыцца рамяству на майстар-класах па тэхніцы скульптурнай і плоскарэльефнай разьбы.

Майстар ахвотна праводзіць майстар-класы па разьбе па дрэве, актыўна транслюе і папулярызуе веды аб народных рамёствах, далучае маладое пакаленне да ўдзелу ў культурным жыцці роднага краю. У вучэбнай майстэрні школы знаёміць вучняў з рознымі накірункамі апрацоўкі драўніны, вучыць іх скульптурнай контурнай разьбе па дрэве і такарнай апрацоўцы драўніны з выкарыстаннем геаметрычнай разьбы. У школьным музеі “Этнаграфія роднага краю” выстаўлены работы вучняў, зробленыя пад кіраўніцтвам майстра. Апроч уласных творчых дасягненняў, майстар актыўна перадае вопыт маладому пакаленню, праводзячы майстар-класы і ўдзельнічаючы ў адукацыйных ініцыятывах.