Рэцэпт лепшага смаку: БУЛЬБУ любяць БУЛЬБАШЫ

27.09.2025

Водар смачных і сытных страў заклікае сення ўсіх у Воранава.

Другі хлеб беларусаў сёння ўшаноўваюць новым святам — бульба-фэст “Воранаўскі дранік” прымае гасцей з усяго Прынёмання.

Байкі, жарты, песні і міні-пастаноўкі, выставы, конкурсы, гульнёвыя пляцоўкі… — усё сёння прясвечана бульбачцы.

Свята — гэткая своеасаблівая ода бульбе і, вядома ж, людзям працы, якія штодзённа прыкладаюць намаганні для росквіту сваёй малой радзімы.