ДРАНІК- смак дзяцінства, які аб’яднаў пакаленні

03.12.2025 г.

Ёсць стравы, якія становяцца часткай сямейнай гісторыі, перадаюцца з пакалення ў пакаленне, ствараючы уют і цеплыню ў кожнай хаце.
Здымачная група пабывала ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці ў аг.Княжабор’е.

Асаблівая прапанова ад носьбітаў традыцый : калдуны- «кнышы» з грушамі! «КНЫШОМ» называлі маленькае дзіця, адтуль і назва, бо калдуны рабілі маленькімі.
Калдуны ці «кнышы» з мясной, творожнай, грыбной і грушавай начынкай — адметная страва, якая прыгатавана з мясцовых інгрэдыентаў. А сам працэс прыгатавання і ўжывання вельмі творчы і запамінальны.
Стравы з таркаванай бульбы абавязкова спадабаюцца ўсім, хто любіць смачную кухню!