10.03.2026 г.
Сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці Рэспубліканская атэстацыйная камісія правяла прагляд справаздачнай выстаўкі народнага калектыву майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Гарадзенскі каларыт» ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».
Мэтай візіту камісіі стала пацвярджэнне наймення «народны», якое калектыў з гонарам нясе ўжо шмат гадоў. Эксперты дэталёва азнаёміліся з экспазіцыяй, дзе былі прадстаўлены лепшыя работы гродзенскіх умельцаў, выкананыя ў розных тэхніках і жанрах.
Па выніках прагляду члены камісіі высока ацанілі майстэрства ўдзельнікаў, адзначыўшы мастацкую каштоўнасць і высокі ўзровень выканання прадстаўленых работ.
Вынікам сустрэчы стала станоўчае рашэнне аб пацвярджэнні калектывам ганаровага статусу.
Віншуем майстроў «Гарадзенскага каларыту» з чарговым творчым дасягненнем і жадаем далейшага натхнення!






























