На Ашмяншчыне стартаваў «Тыдзень традыцыйнай культуры»

19.05.2026 г.

Першы дзень выдаўся насычаным. Старт тыдню даў практыкум для кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў клубных устаноў пад назвай «Фальклор і сцэна».

Удзельнікі не толькі слухалі тэорыю, але адразу ж акунуліся ў атмасферу старажытнасці. У сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны прайшла восеньская праграма «Вячоркі на Пакровы». Выбралі гэты час не выпадкова — менавіта тады пачыналі складвацца пары, і моладзь прыглядалася адно да аднаго.

А потым госці і спецыялісты адправіліся ў этнагасцёўню ў клубе аграгарадка Кракоўка. Там аднавілі фрагмент вясельнага абраду «Дарэнне маладых»: госці дарылі падарункі, спявалі, танцавалі, а «сваточкі» частавалі ўсіх вясельным караваем.

Тыдзень традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён» працягнецца да 24 мая.

Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».