КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ Рэканструкцыя беларускага вяселля

19.05.2026 г.

Ці гатовыя вы на адзін дзень забыцца пра сучасныя ЗАГСы і лімузіны, каб акунуцца ў сапраўдную магію кахання па-беларуску?
Тады вам да нас!

24 мая вёска Зарачанка запрашае ўсіх стаць гасцямі на самым незвычайным і каларытным беларускім вяселлі!
Работнікі культуры Гродзенскага раёна правядуць унікальную рэканструкцыю абрадавых этапаў традыцыйнага вяселля.

Што чакае гасцей вяселля?
Сакрэты вясельнага ручніка. Вы пабачыце, як менавіта ручнік звязвае рукі маладых “на век доўгі, на быт добры”.
Жывыя абрады: “Сватаўство”, ”Запоіны”, “Зборная субота”, традыцыйнае выпяканне і дзяленне каравая, здыманне фаты і павязванне хусткі, гучныя вясельныя брамы і выкуп нявесты.
Пачастункі для гасцей. Якое ж вяселле без застолля?

Запрашаем усіх на вяселле па беларускіх канонах!