23.03.2026 г.
Сёння, 22 сакавіка, гасцінны Ваўкавыск прыняў эстафету XXIX абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»!
Святочны настрой напоўніў горад з самай раніцы! Урачыстае адкрыццё другога фестывальнага дня адбылося пры ўдзеле ганаровых гасцей:
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуліся:
Ігар Аляксандравіч Салавей — намеснік старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.
Сняжана Віктараўна Куратчык — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Было падкрэслена, што менавіта такія фестывалі аб’ядноўваюць пакаленні, захоўваюць нашу гісторыю і культуру, а таксама даказваюць, што сапраўднае мастацтва не ведае ўзростаў.
Наперадзе — насычаная праграма выступленняў найлепшых калектываў вобласці! Чакаем сустрэчы з вамі, каб разам атрымаць асалоду ад роднай песні і неверагоднай энергіі нашых артыстаў!































