01.07.2026 г.
— У рамках Тыдня традыцыйнай культуры на Лідчыне прайшло свята «Жывая спадчына зямлі Лідскай», якое сабрала аматараў беларускай культуры, народнай песні, рамёстваў і шчырых сустрэч, — распавялі ў Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Госці змаглі акунуцца ў атмасферу беларускай аўтэнтыкі: пазнаёміцца з багатым культурным здабыткам краю, палюбавацца творчымі выступленнямі, наведаць выставы майстроў, адчуць цеплыню родных традыцый і сапраўдную гасціннасць.
— Свята яшчэ раз даказала: наша спадчына — жывая! Яна гучыць у песнях, жыве ў рамёствах, захоўваецца ў сэрцах людзей і перадаецца новым пакаленням, — падсумавалі арганізатары.



































