XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах на Магілёўшчыне

05.09.2026 г.

5-6 верасня творчая дэлегацыя Гродзенскай вобласці прадстаўляе свой рэгіён на XXXIII Дне беларускага пісьменства ў Касцюковічах на Магілёўшчыне. Напрацягу двух дзён горад будзе жыць беларускім словам, а адной з самых каларытных лакацый традыцыйна стане «Горад майстроў».

Гродзеншчына робіць акцэнт на ўнікальную нематэрыяльную культурную спадчыну, якая ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

На пляцоўцы госці змогуць пазнаёміцца з найпрыгажэйшымі здабыткамі рэгіёна:
• Вытанчанае белаўзорчатае ткацтва Панямоння;
• Філіграннае мастацтва выцінанкі;
• Свіслацкая чорнаглянцавая кераміка;
• Шэдэўры гродзенскага саломапляцення.

Прызнаныя народныя майстры з Лідскага, Іўеўскага, Астравецкага і Свіслацкага раёнаў прэзентуюць свае лепшыя працы і адраджаюць аўтэнтычныя рамёствы на вачах у публікі.

Падворак Гродзенскай вобласці чакае гасцей у «Горадзе майстроў» у Касцюковічах 5–6 верасня! Заходзьце за натхненнем!